Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2021, 16:16

Беларусь і Таджыкістан рыхтуюцца да чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі ў Душанбэ

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў сёння сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Таджыкістана Зіёзада Сулаймонам Рызоі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Таджыкістане.

Міністр з'яўляецца старшынёй таджыкскай часткі міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "У час сустрэчы бакі абмеркавалі правядзенне чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі ў Душанбэ ў гэтым годзе, а таксама арганізацыю шэрага двухбаковых мерапрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан устаноўлены 5 верасня 1996 года. У 1997 годзе адкрыта пасольства Таджыкістана ў Мінску, у 2011-м - пасольства Беларусі ў Душанбэ. Беларусь і Таджыкістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі