Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лістапада 2022, 14:32

Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка 22 лістапада сустрэўся са старшынёй камітэта па міжнародных справах, грамадскіх аб'яднаннях і інфармацыі парламента Таджыкістана Саідмуродам Фатахзадой. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Таджыкістана, а таксама актуалізацыя парадку дня як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Акрамя таго, субяседнікі пазітыўна ацанілі работу груп дружбы парламентарыяў дзвюх краін, а таксама яны пацвердзілі гатоўнасць да далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі