
Фота МЗС Беларусі
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан выказалі гатоўнасць да актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сёння першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Махамедам Амерам Мусой Алі.
Як паведамляецца, у час сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі па ключавых аспектах двухбаковага супрацоўніцтва і магчымых напрамках узаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.
Па выніках сустрэчы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-суданскіх кантактаў.-0-