Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 сакавіка 2019, 09:35

Беларусь і Славакія правядуць бізнес-форум у Мінску ў кастрычніку

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія правядуць бізнес-форум у Мінску ў кастрычніку. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі, сустаршыні беларуска-славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Яўгена Шэстакова ў Славакію 12-13 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Яўген Шэстакоў сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі, сустаршынёй славацкай часткі камісіі Расціславам Хованцам. Субяседнікі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў, выкананне рашэнняў папярэдняга пасяджэння камісіі, а таксама ўзгаднілі правядзенне яе чарговага пасяджэння і двухбаковага бізнес-форуму ў Мінску ў кастрычніку.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі таксама правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славакіі, сустаршынёй сумеснай міжурадавай беларуска-славацкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій Вольгай Нахтманавай. Абмяркоўваліся пытанні правядзення першага конкурсу сумесных навуковых і інавацыйных праектаў, а таксама ход узгаднення праекта двухбаковага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі.

У час сустрэчы з генеральным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Паўлам Сікорчыным адбыўся абмен думкамі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Яўген Шэстакоў таксама сустрэўся з ганаровым консулам Беларусі ў Славакіі Мар'янам Мурыным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі