Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 лютага 2019, 18:22

Беларусь і Шры-Ланка дамовіліся аб больш актыўным супрацоўніцтве ў гандлі і эканоміцы

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі і па сумяшчальніцтве ў Шры-Ланцы Андрэй Ржавускі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпалу Сірысену. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы пасол Беларусі і прэзідэнт Шры-Ланкі адзначылі неабходнасць актывізацыі двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Андрэй Ржавускі таксама правёў размову з сакратаром (першым намеснікам міністра) Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі Равінатхам Ар'ясінхам. Дыпламаты дамовіліся наладзіць больш актыўнае супрацоўніцтва не толькі ў палітычнай, але перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай галіне. Асобную ўвагу яны ўдзялілі сферы турызму, адукацыйным і гуманітарным праектам, пашырэнню дагаворна-прававой базы, аднаўленню палітычных кансультацый.

Беларускі пасол плануе зрабіць паездку ў Каломба, каб у тым ліку сустрэцца з кіраўніцтвам МЗС Шры-Ланкі і абмеркаваць увесь комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі