Фота МЗС
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 28 студзеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі Ілінай Вукайлавіч. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час сустрэчы пасол перадала віншаванні з упэўненай перамогай на выбарах у адрас кіраўніка беларускай дзяржавы ад Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.
Субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-сербскага супрацоўніцтва, уключаючы канкрэтныя захады па яго актывізацыі.
"З задавальненнем канстатавана інтэнсіфікацыя двухбаковых кантактаў рознага ўзроўню, якая назіраецца апошнім часам, а таксама нацэленасць бакоў на ўмацаванне шматпланавых дружалюбных адносін паміж Мінскам і Бялградам", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Іліна Вукайлавіч запрасіла Беларусь прыняць удзел у Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА 2027", якая пройдзе ў Бялградзе. У сувязі з гэтым былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі і іншыя аспекты арганізацыі такога мерапрыемства.-0-