Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2020, 16:14

Беларусь і Сербія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

20 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў сёння правёў перагаворы з міністрам абароны Сербіі Аляксандрам Вуліным. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-сербскага ўзаемадзеяння і асноўныя вынікі супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Бакі высока ацанілі дасягнуты ўзровень двухбаковых адносін у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах.

Адбыўся абмен думкамі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і далейшага развіцця Узброеных Сіл абедзвюх дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі