Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2019, 09:04

Беларусь і Сербія абмеркавалі пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў сустрэўся з міністрам працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі Зоранам Джорджавічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі абмеркавалі сацыяльна-эканамічную праблематыку і пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва. Зоран Джорджавіч праінфармаваў аб рабоце з сербскімі ветэранамі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена вынікам гандлёва-эканамічных адносін за год, у прыватнасці, значнаму павелічэнню беларускага экспарту ў Сербію, а таксама перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі