20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Сербская Босніі і Герцагавіны прапрацуюць пытанне паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і прадуктаў харчавання. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Дворніка з намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Сербскай - міністрам тэрытарыяльнага планавання, будаўніцтва і экалогіі Срэбранкай Голіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Таксама бакі плануюць абмяняцца вопытам у сферы навукі і адукацыі, у аграпрамысловым комплексе.
Як адзначыла Срэбранка Голіч, дадатковым імпульсам для двухбаковых адносін паслужыў нядаўні візіт у Беларусь старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларада Додзіка. Паводле яе слоў, неабходна актывізаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, патэнцыял якога выкарыстоўваецца не ў поўнай меры.-0-