ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2021, 18:47

Беларусь і Расія зацвердзілі новую Ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада зацверджана новая Ваенная дактрына саюза. Дакумент будзе падпісаны ў рабочым парадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як заявіў у час пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, прыняцце гэтага дакумента абумоўлена змяненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне, узнікненнем новых выклікаў і пагроз для Беларусі і Расіі, беспрэцэдэнтным знешнім націскам на краіны.

"Новая Ваенная дактрына дасць магчымасць павысіць узровень узгодненасці абароннай палітыкі, своечасова адаптаваць задачы міністэрстваў абароны з улікам змянення ў рэгіёне ваенна-палітычнай абстаноўкі", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі