ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 мая 2021, 17:46

Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх ключавых напрамках - Галоўчанка

Яўген Лук'янаў і Раман Галоўчанка
Яўген Лук'янаў і Раман Галоўчанка

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх ключавых напрамках. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук'янавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рады, што ў якасці пасла РФ да нас прыбыў такі падрыхтаваны і вопытны дыпламат, дзяржаўны дзеяч. Вы прыбылі ў перыяд, калі ў нас ідзе вельмі актыўнае двухбаковае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках. Мы развіваем супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, парадак дня гэтага года вельмі багаты, - сказаў Раман Галоўчанка. - Урад Беларусі ўключаны ва ўсе гэтыя працэсы. Мы з маім калегам - старшынёй урада Расіі - актыўна працуем над дакументамі па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі нашых краін, стварэнні ўмоў для суб'ектаў гаспадарання, якія далі б магчымасць нам развівацца скаардынавана, выкарыстоўваць перавагі адзін аднаго. Роля паслоў у гэтым вельмі важная".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў гэтым годзе чакаюцца такія важныя мерапрыемствы, як Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і Савета Міністраў СД. "Упэўнены, што вы вельмі хутка і глыбока паглыбіцеся ў наш двухбаковы парадак дня і будзеце актыўна і канструктыўна з намі ўзаемадзейнічаць", - падкрэсліў ён.

Яўген Лук'янаў адзначыў, што ў двухбаковым узаемадзеянні трэба дабівацца сінергетычнага эфекту ад дакладна скаардынаваных намаганняў розных інстанцый і розных кампетэнцый. "У свеце цяжка знайсці аналагі той якасці двухбаковых адносін, якая існуе паміж нашымі краінамі. У гэтым вялікая заслуга як кіраўнікоў нашых дзяржаў, так і міністэрстваў і ведамстваў з абодвух бакоў, дыпламатычных місій", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі