Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Расія прымуць праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы

Палітыка 18.11.2019 | 16:37
Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер прыняць праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на 2020-2021 гады. Дакумент абмяркоўваецца ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку пасяджэння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей нагадаў, што яно праходзіць напярэдадні 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што да гэтага юбілею знешнепалітычныя ведамствы дзвюх краін падышлі з адладжаным механізмам узаемадзеяння. Бакі выступаюць з адзіных або блізкіх пазіцый, у тым ліку на міжнародных пляцоўках.

Уладзімір Макей адзначыў, што да 20-годдзя падпісання дагавора бакі маюць намер прыўнесці якасныя змяненні ў працэс інтэграцыі. У сувязі з гэтым цяпер вядзецца абмеркаванне праекта праграмы далейшых дзеянняў дзвюх краін па выкананні Саюзнага дагавора. Міністр падкрэсліў, што распрацоўваемыя інтэграцыйныя дакументы прадугледжваюць істотнае паглыбленне ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, перш за ўсё эканамічнага.

У сваю чаргу кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Расія і Беларусь - бліжэйшыя саюзнікі і стратэгічныя партнёры, а Саюзная дзяржава знаходзіцца ў авангардзе інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. У рамках Саюзнай дзяржавы з 2000 года міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі прымаюць двухгадовыя праграмы ўзгодненых дзеянняў аб знешняй палітыцы, якія даказалі сваю эфектыўнасць. Сёння бакам трэба будзе прыняць аналагічную праграму на будучы двухгадовы перыяд.

У парадку дня пасяджэння значыцца таксама пытанне, звязанае з ваенна-палітычнай актыўнасцю НАТА ва Усходнееўрапейскім рэгіёне і каардынацыяй падыходаў дзвюх краін да адносін з Альянсам. Бакі абмяркуюць падыходы да праблемы нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі. Акрамя таго, будуць вызначаны напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва на пляцоўцы ААН па процідзеянні аднабаковым мерам, якія парушаюць прэрагатывы Савета Бяспекі ААН.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.