Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве 9 красавіка адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з удзелам пастаянных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі пры АБСЕ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта, расійскую - намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Грушко. У ходзе кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні глабальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі.
Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі аб перспектыўных напрамках сумеснай работы ў рамках АБСЕ, а таксама аб стане спраў і каардынацыі дзеянняў па лініі ЕС, НАТА, Савета Еўропы, субрэгіянальных аб'яднанняў.
Напярэдадні Ігар Сякрэта правёў кансультацыі з дырэктарам дэпартамента знешнепалітычнага планавання МЗС Расіі Аляксеем Драбініным, у рамках якіх былі ўзгоднены далейшыя крокі па развіцці ініцыятывы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі, у тым ліку на пляцоўцы ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе восенню гэтага года.-0-