
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве 10 красавіка адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў па лацінаамерыканскай праблематыцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Яўген Шэстакоў, расійскую - намеснік міністра Сяргей Рабкоў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Яўген Шэстакоў, расійскую - намеснік міністра Сяргей Рабкоў.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб развіцці сітуацыі і інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі з адпаведнымі дзяржавамі. Асобным блокам разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця адносін з Паўночнай Амерыкай.-0-
Фота МЗС