Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2022, 09:17

Беларусь і Расія падрыхтуюць да 1 чэрвеня праект пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый

24 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія падрыхтуюць да 1 чэрвеня праект пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі прэс-службы ўрада Расіі па выніках праведзенага 23 сакавіка пасяджэння Групы высокага ўзроўню пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

"У ходзе абмеркавання пытання аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак разгледжаны ход рэалізацыі пілотнага праекта па ўдзеле беларускіх банкаў у працэсе дзяржаўных (муніцыпальных) закупак у РФ. Профільным міністэрствам дзвюх краін даручана ў тэрмін да 1 чэрвеня 2022 года завяршыць падрыхтоўку праекта міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый", - гаворыцца ў паведамленні.

Бакі разгледзелі пытанні аб умовах паставак ліфтавага абсталявання на рынкі Расіі і Беларусі. Адзначана актыўная работа ў рамках Еўразійскай ліфтавай асацыяцыі. Профільнымі ведамствамі падрыхтаваны праект пастановы ўрада РФ па правядзенні прамых закупак паслуг па замене ліфтаў у рамках праграмы капітальнага рамонту. "Праект накіраваны на павышэнне якасці работ па рамонце і замене ліфтаў і прадугледжвае прамую адказнасць прадпрыемстваў за якасць прадукцыі, работы па яе ўводзе ў эксплуатацыю і выкананне гарантыйных абавязацельстваў, - растлумачылі ва ўрадзе Расіі. - Па выніках пілотнага праекта будзе разглядацца пытанне аб магчымасці яго распаўсюджвання на ўсёй тэрыторыі дзяржавы".

"Міністэрству прамысловасці Беларусі і Міністэрству прамысловасці і гандлю Расіі даручана арганізаваць на пастаяннай аснове правядзенне кансультацый па пытаннях узаемнага забеспячэння доступу ліфтавага абсталявання на ўнутраныя рынкі Расіі і Беларусі", - дадалі ва ўрадзе РФ.

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі пад сустаршынствам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі