Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Расія дамовіліся да 21 чэрвеня падрыхтаваць праграму дзеянняў па інтэграцыі ў СД - Румас

Палітыка 24.05.2019 | 18:58

24 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся да 21 чэрвеня падрыхтаваць праграму дзеянняў па інтэграцыйным узаемадзеянні ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках сустрэчы са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся і далі даручэнне кіраўнікам нашай сумеснай групы Арэшкіну і Крутому (міністру эканамічнага развіцця РФ і міністру эканомікі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), што яны ўзначаляць работу з усімі дзяржорганамі па збліжэнні пазіцый там, дзе мы не дамаўляемся, каб да 21 чэрвеня зводны дакумент, пажадана з меншай колькасцю рознагалоссяў, быў унесены на разгляд кіраўнікам урадаў", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, на перагаворах з Дзмітрыем Мядзведзевым абмяркоўваўся шырокі эканамічны парадак дня двухбаковых адносін. Асноўнай задачай было абмеркаваць прапановы па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Расійскі бок раней накіраваў беларускаму свае прапановы. Прапановы Беларусі таксама накіраваны ў адрас расійскага боку. "Сёння асноўнай мэтай нашых перагавораў было прайсціся па тых палажэннях, якія разыходзяцца ў праектах дзвюх краін. Па большасці пазіцый падобныя меркаванні, як рухацца па шляху інтэграцыі, большасць з гэтых пытанняў мы развіваем ужо ў Еўразійскім эканамічным саюзе, але, улічваючы ўзаемную волю і пазіцыю дзвюх краін, мы маглі б рухацца па іх у Саюзнай дзяржаве хутчэй", - сказаў Сяргей Румас.

Прыкладна па 30 працэнтах палажэнняў пазіцыі бакоў разыходзяцца. На перагаворах абмяркоўваліся складаныя пытанні, дзе пакуль пазіцыі бакоў розныя.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, прэм'ер-міністр растлумачыў, што ў праграме дзеянняў па інтэграцыі няма пытання, звязанага з няякаснай нафтай. Гэта пытанне, хоць і абмяркоўвалася сёння на перагаворах прэм'ер-міністраў, вынесена на асобны разгляд. Учора ў Маскве была канчаткова ўзгоднена дарожная карта па замяшчэнні няякаснай нафты на беларускай тэрыторыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.