ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2021, 15:56

Беларусь і Расія адкрыты да дыялогу, але не дазволяць аказваць націск - Мезенцаў

Дзмітрый Мезенцаў (справа)
Дзмітрый Мезенцаў (справа)

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія адкрыты да дыялогу, але не дазволяць аказваць націск, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у час адкрыцця міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гаворым аб адкрытасці, аб закліку нашых заходніх партнёраў да дыялогу, аб недапушчальнасці палітычнага, санкцыйнага націску на Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь. І такую пазіцыю займаюць нацыянальныя лідары Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - пазіцыю глыбокага ўзаемадзеяння, шчырых адносін, таварыства, стратэгічнага партнёрства, накіраванасці ў будучыню. Асабліва значна, што нашы нацыянальныя лідары не даюць магчымасці заходнім партнёрам верыць у тое, што на Расію і Беларусь можна аказаць націск. Не згаджаюцца з палітыкай фальсіфікацыі, перапісвання гісторыі, зневажання маштабу і глыбіні подзвігу савецкага салдата і савецкага народа, які выратаваў сваю зямлю ад прыгнёту і краіны Еўропы, які вынес самую вялікую ношу ў барацьбе з фашызмам. Чуць, што Савецкі Саюз мог быць агрэсарам у 1941 годзе - гэта значыць, што барацьба не скончылася, нават пры тым, што фармальна на дварэ даволі камфортнае і мірнае XXI стагоддзе", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

Паводле яго слоў, выстаўка MILEX дэманструе, што інжынерна-тэхналагічная школа Беларусі набрала вагу. "У многім прадстаўлены тут патэнцыял беларускага прамысловага комплексу, партнёрства - гэта гарантыя таго, што мы і ў далейшым будзем прыкладам нашага саюзніцтва. Будзем жыць у мірны час, і нашы непрыяцелі ў многім перагледзяць сістэму адносін, памяняўшы формы націску на фармат эвалюцыі і руху ў бок роўнага партнёрскага дыялогу з Расіяй і Беларуссю", - дадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Выстаўка MILEX па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, інфраструктуры лічыцца адной з буйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. З 2001 года гэты маштабны зброевы агляд традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Галоўныя мэты выстаўкі - шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць паслугі Узброеным Сілам.

На выстаўцы MILEX-2021 прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 з іх - упершыню, а 88 - новыя мадэрнізаваныя ўзоры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі