Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2022, 16:11

Беларусь і Расія абмеркавалі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных і міжнародных арганізацыях

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук 24 сакавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барысам Грызловым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый. Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй устаноўлены 25 чэрвеня 1992 года. Шляхам пераўтварэння Пастаяннага прадстаўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Расійскай Федэрацыі ў 1993 годзе было створана пасольства нашай краіны ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі