Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лютага 2025, 17:04

Беларусь і Расія абмеркавалі распрацоўку Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці

Фота МЗС
Фота МЗС
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 6 лютага сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента знешнепалітычнага планавання МЗС Расіі Аляксеем Драбініным на палях беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кансультацыі былі прысвечаны тэмам распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі і будаўніцтва еўразійскай бяспекі, якія прадугледжаны планам сумесных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Юрый Амбразевіч адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў пашырэнні беларускай ініцыятывы, у прыватнасці сумесную работу па распаўсюджванні ў еўразійскіх сталіцах і штаб-кватэрах рэгіянальных арганізацый дакумента пад назвай "Сумеснае бачанне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі", які быў падпісаны міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі на сумеснай калегіі МЗС Беларусі і МЗС Расіі ў Брэсце 22 лістапада 2024 года.

У час кансультацый бакі падвялі вынікі сумеснай работы па пашырэнні ідэі Еўразійскай хартыі, праведзенай пасля ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (кастрычнік 2024 года), і ўзгаднілі далейшыя крокі па арганізацыі перагаворнага працэсу па распрацоўцы хартыі. Беларуская і расійская дэлегацыі таксама абмеркавалі перспектывы правядзення ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі