
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы раўнд беларуска-расійскіх міжведамасных кансультацый па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі адбыўся ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дэлегацыю беларускага боку ўзначаліў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Уладзімір Арчакоў, расійскага - намеснік сакратара Савета бяспекі Алег Храмаў.
Адбыўся абмен думкамі па ўсім спектры пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі ў інфармацыйнай сферы як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных і рэгіянальных пляцоўках. З улікам развіцця інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве абмяркоўвалася выкананне плана рэалізацыі асноўных напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі на 2021-2022 гады. Была пацверджана важнасць нарошчвання сумесных намаганняў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў СНД і АДКБ. Бакі грунтоўна ацанілі ўзаемадзеянне беларускіх і расійскіх экспертаў на пляцоўцы ААН па пытаннях бяспекі ў сферы выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Удзельнікі кансультацый адзначылі актуальнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння інфармацыйнай злачыннасці і неабходнасць павысіць ролю міжнароднага права і Міжнароднага саюза электрасувязі ў кіраванні інтэрнэтам. Быў разгледжаны праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.-0-