Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2020, 19:29

Беларусь і Польшча абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

28 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Мінску 28 лютага адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Раўкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі. "Кіраўнік польскай дыпмісіі перадаў нядаўна назначанаму дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі віншавальнае пісьмо кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўла Солаха", - сказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі