Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 жніўня 2024, 20:52

Беларусь і Палесціна маюць намер актывізаваць сумесную работу ў палітыцы і гандлі 

Ахмед Махамед аль-Мадбух і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
Ахмед Махамед аль-Мадбух і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Беларусі Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Субяседнікі абмяняліся думкамі аб стане спраў у рэгіёне Блізкага Усходу, удзяліўшы асаблівую ўвагу перспектывам нармалізацыі сітуацыі ў сектары Газа.

"Былі абмеркаваны практычныя пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма дружалюбнымі дзяржавамі і шляхі актывізацыі сумеснай работы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, дагаворна-прававой, гуманітарнай і іншых сферах", - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі