Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 мая 2019, 15:52

Беларусь і Пакістан зацікаўлены ў павышэнні дынамікі ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях

17 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з паслом Пакістана Лінай Салім Маазам з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы бакі адзначылі наяўнасць істотнага патэнцыялу для нарошчвання беларуска-пакістанскага палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у павышэнні дынамікі ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях.

Міністр выказаў удзячнасць паслу Пакістана за яе работу, накіраваную на развіццё адносін дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі