Фота МЗС
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя беларуска-пакістанскія кансультацыі па консульскіх пытаннях прайшлі 25 лютага ў Ісламабадзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў абмеркаваў з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Мухамадам Хурамам Агхой, намеснікам міністра ўнутраных спраў Салманам Чаудры і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Пакістана шырокі спектр пытанняў, якія датычацца консульскага супрацоўніцтва, адукацыі, міграцыйнай палітыкі дзвюх краін, двухбаковай дагаворна-прававой базы ў гэтай сферы, а таксама ў галіне барацьбы са злачыннасцю.
Кансультацыі сталі чарговым пацвярджэннем цеснага ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана ў розных сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан устаноўлены 3 лютага 1994 года. У 2024 годзе Беларусь і Пакістан адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.-0-