Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2021, 10:16

Беларусь і Пакістан падтрымліваюць трывалае супрацоўніцтва ў розных сферах - госць УНС

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістан і Беларусь падтрымліваюць трывалае супрацоўніцтва ў розных сферах. Гэта адзначыў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Пакістана ў Беларусі Саджад Хайдэр Хан, які ў якасці госця прысутнічаў на VI Усебеларускім народным сходзе.

"Пакістан разглядае Беларусь у якасці важнага партнёра, - сказаў дыпламат. - Паміж нашымі краінамі падпісана 77 пагадненняў і мемарандумаў аб узаемаразуменні. Акрамя таго, некаторыя дакументы знаходзяцца ў распрацоўцы".

Пасол звярнуў увагу на тое, што пандэмія кардынальна змяніла многія спосабы ўзаемадзеяння ва ўсім свеце, у тым ліку і міждзяржаўнае супрацоўніцтва. Ён лічыць, напрацоўкі мінулых гадоў неабходна захаваць, адаптуючыся да сітуацыі. Пры гэтым дыпламат расказаў, што цяпер вялікія пакістанскія бізнес-групы вядуць перагаворы з МТЗ аб сумеснай вытворчасці трактароў у Пакістане.

Саджад Хайдэр Хан выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам будзе развівацца ў адпаведнасці з намечанымі планамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі