Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 кастрычніка 2021, 13:19

Беларусь і Нікарагуа дамовіліся аб узаемадзеянні ў няпростых умовах знешняга націску

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нікарагуа дамовіліся аб прадаўжэнні цеснага ўзаемадзеяння на пляцоўках міжнародных арганізацый у няпростых умовах нарастаючага знешняга націску на дзяржавы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа Дэнісам Раналда Манкада Каліндрэсам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускі бок задаволены вынікамі праведзеных перагавораў і бачыць шырокія перспектывы для ўсебаковага пашырэння сувязей, у аснове якіх адносіны дружбы, узаемапавагі і ўзаемаразумення.

Ён асабліва адзначыў гатоўнасць бакоў да далейшай канструктыўнай работы па вывадзе беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва на новы якасны ўзровень і выказаў упэўненасць, што міністэрствы замежных спраў дзвюх краін прадоўжаць эфектыўна ўзаемадзейнічаць і паспяхова вырашаць актуальныя задачы, якія стаяць перад дзяржавамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі