Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 сакавіка 2021, 17:57

Беларусь і Манголія абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслаў Чапурны сустрэўся з міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на вышэйшым і всокім узроўнях. Размова ішла таксама аб рэалізацыі праектаў у рамках генеральнага міжурадавага беларуска-мангольскага пагаднення аб прадастаўленні экспартнага крэдыту", - гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы беларускага дыпламата і мангольскага міністра замежных спраў адбыўся абмен думкамі аб падрыхтоўцы да правядзення ў студзені 2022 года плануемых сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі