Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2019, 15:43

Беларусь і Манака абмяркоўваюць узаемнае адкрыццё ганаровых консульстваў

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Манака абмяркоўваюць узаемнае адкрыццё ганаровых консульстваў. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Іспаніі, Партугаліі і Манака Павел Латушка, які завяршае сваю дыпмісію, расказаў у інтэрв'ю часопісу The Times Magazine, паведамляе БЕЛТА.

"Адным з інструментаў, якія будуць садзейнічаць развіццю нашага супрацоўніцтва, могуць стаць ганаровыя консульствы. Іх заснаванне ў абедзвюх краінах ужо абмяркоўваецца", - сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Манака ўстаноўлены зусім нядаўна (у красавіку 2016 года), гісторыя супрацоўніцтва паміж краінамі пачынаецца значна раней. "Яшчэ ў 1935 годзе князь Манака Луі II наведаў па запрашэнні князя Альбрэхта Радзівіла Нясвіжскі палац, - прывёў гістарычны факт дыпламат. - Адной з мэт візіту было паляванне. Мы можам выказаць меркаванне, што ў час гэтай сустрэчы абмяркоўваліся як узаемаадносіны паміж прадстаўнікамі двух самых вядомых еўрапейскіх родаў, так і пытанні больш шырокага супрацоўніцтва".

Павел Латушка адзначыў, што сёння адным з галоўных прыярытэтаў Беларусі з'яўляецца эканамічная дыпламатыя. "Мы зацікаўлены ў развіцці адносін з Эканамічным саветам Манака. 30 студзеня 2018 года прайшоў першы беларуска-манакскі бізнес-форум. Мы дамовіліся правесці форум у адказ у Беларусі ў 2019 годзе", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі