Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 сакавіка 2025, 09:08

Беларусь і Мальтыйскі Ордэн пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу

Юрый Амбразевіч і Дэвід Тракслер. Фота МЗС
Юрый Амбразевіч і Дэвід Тракслер. Фота МЗС
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 27 сакавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Дэвідам Тракслерам з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу, у тым ліку ў гуманітарнай сферы.

Як паведамлялася раней БЕЛТА, Юрый Амбразевіч 27 сакавіка назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі