Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2020, 13:11

Беларусь і Малдова рыхтуюцца да пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

7 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова рыхтуюцца да правядзення пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пытанні яго правядзення ў ліку іншых абмеркавалі ў час тэлефоннай размовы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Алег Цуля. Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

"Падкрэслена важнасць далейшага развіцця актыўных і змястоўных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў, а таксама іншых міністэрстваў, - расказалі ў прэс-службе. - Абмеркавана магчымасць правядзення пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў тэрміны, якія будуць узгоднены бакамі дадаткова".

Алег Цуля праінфармаваў аб назначэнні міністра эканомікі і інфраструктуры Рэспублікі Малдова Сяргея Райляна сустаршынёй міжурадавай камісіі з малдаўскага боку. Быў адзначаны высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Малдовы па аказанні ўзаемнай падтрымкі і пераадоленні наступстваў распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі