Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2020, 13:32

Беларусь і Малдова пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Алегам Цуля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў узаемадзеяння паміж Беларуссю і Малдовай, пацвердзілі дружалюбны і канструктыўны характар двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у іх далейшым умацаванні", - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў у Малдове, якія запланаваны на 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі