Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 снежня 2021, 09:00

Беларусь і МАГАТЭ ў бліжэйшы час плануюць падпісаць рамачную праграму супрацоўніцтва на 2022-2027 гады

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 30 лістапада сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара, дырэктарам дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ Хуа Лю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі адзначылі, што праграма тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ з'яўляецца дзейсным механізмам распаўсюджвання перадавога вопыту, тэхнічнай і экспертнай падтрымкі дзяржаў у мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій, а таксама канстатавалі актыўны ўдзел Беларусі ў гэтай праграме.

Сяргей Алейнік падзякаваў агенцтву за падтрымку па ўмацаванні патэнцыялу медыцынскіх устаноў краіны ў рэагаванні на пандэмію і ў барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі.

У ходзе сустрэчы была таксама дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшы час рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МАГАТЭ на 2022-2027 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі