
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 17 лістапада адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрмекам Ібраімавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.
Акрамя таго, размова ішла аб перспектывах двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы ажыццяўлення бяспекі дзвюх краін.-0-