ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 27 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2021, 14:28

Беларусь і Кітай выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу і павагі - Андрэйчанка

Падчас відэаканферэнцыі
Падчас відэаканферэнцыі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай - стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас відэаканферэнцыі са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняя сустрэча дакладна пацвярджае, што Беларусь і Кітай - стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Перакананы, што нашы краіны максімальна кансалідуюць свае намаганні і з дапамогай рэалізацыі маштабных праектаў супрацоўніцтва прадэманструюць неэфектыўнасць палітыкі санкцый і дыктату, пацвердзяць значнасць узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў сусветнага парадку дня", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер выказаў упэўненасць, што ў наступным годзе - у год 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі - супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будзе адзначана новымі важкімі дасягненнямі.

"У бягучым годзе мы адзначаем пяцігоддзе з дня ўстанаўлення лідарамі нашых дзяржаў найвышэйшага ўзроўню ў гісторыі беларуска-кітайскіх адносін - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У духу салідарнасці і ўзаемаразумення старшыня КНР Сі Цзіньпін першым павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Упэўнены, што далейшыя цесныя адносіны лідараў нашых краін, абмен візітамі дадуць магчымасць вывесці беларуска-кітайскія адносіны на ўзровень жалезнага братэрства і ўзорнага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што для заканадаўчых органаў знакавай падзеяй стала дзесяцігоддзе з дня падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў. "Парламенцкае ўзаемадзеянне за мінулы перыяд стала неад'емнай часткай міждзяржаўных адносін. Мы рэгулярна абменьваемся дэлегацыямі, аказваем адзін аднаму падтрымку на міжнародных пляцоўках. Мы ўдзячныя кітайскаму боку за прынцыповую і аргументаваную пазіцыю ў рамках Савета Бяспекі ААН, Савета ААН па правах чалавека і Трэцяга камітэта Генеральнай асамблеі ААН. Разлічваем на важкае слова Кітая ў ІКАО для вырашэння сітуацыі вакол экстраннага прызямлення самалёта Ryanair у Мінску. Такая падтрымка асабліва каштоўная, калі на нашу краіну аказваецца націск, а праз нас - і фактычна на нашых аднадумцаў. Не ўсім даспадобы, што мы цесна супрацоўнічаем з Кітаем, што мы ў ліку першых падтрымалі ініцыятыву "Пояс і шлях". Аб гэтым не раз гаварыў кіраўнік дзяржавы", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер дадаў, што беларускія парламентарыі будуць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" на шматбаковых пляцоўках, падтрымліваць пазіцыю Кітая па сітуацыі ў Сіньцзяне, Сянгане, Тыбеце і Тайвані. "Нядаўна беларускія парламентарыі выбраны ў склад органаў МПС. У гэтай арганізацыі мы маем намер актыўна ўзаемадзейнічаць з кітайскімі калегамі. Прапануем сумесна выступіць на міжнародных пляцоўках у падтрымку ініцыятыў, вылучаных кіраўнікамі нашых дзяржаў, - аб інфармацыйнай бяспецы і стварэнні пояса лічбавага добрасуседства", - сказаў ён на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі