Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь і Кітай упэўнена развіваюць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва - Цуй Цымін

Палітыка 17.09.2019 | 11:43

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай упэўнена развіваюць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін 16 верасня на вечары з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 70 гадоў моц Кітая ўзрасла, узровень жыцця людзей істотна вырас, бесперапынна пашыраецца міжнародны ўплыў. Развіццё Кітая дасягнула вялікіх вышынь, што прыцягнула ўвагу ўсёй сусветнай супольнасці, - сказаў кіраўнік дыпламатычнай місіі. - Кітай гатовы падзяліцца вопытам развіцця з усім светам праз сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", стварэнне супольнасці адзінага лёсу".

Паводле слоў Цуй Цыміна, Кітай і Беларусь вучацца адзін у аднаго, падтрымліваюць адзін аднаго і дапамагаюць у развіцці і будаўніцтве сваіх краін. "Пад кіраўніцтвам і пры асабістай увазе Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі двухбаковыя адносіны захоўваюць высокі і стабільны ўзровень і знаходзяцца на лепшым этапе развіцця ў гісторыі", - падкрэсліў пасол.

Ён звярнуў увагу на тое, што, згодна са статыстыкай беларускага боку, аб'ём гандлю паміж Кітаем і Беларуссю ў першым паўгоддзі павялічыўся на 76,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі адзначыў, што беларуска-кітайскае ўзаемадзеянне з кожным годам становіцца ўсё больш моцным.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.