ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 09:40

Беларусь і Кітай у поўным сэнсе слова з'яўляюцца "ўсепагоднымі" партнёрамі - Цуй Цымін

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай у поўным сэнсе слова з'яўляюцца "ўсепагоднымі" партнёрамі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, які ў якасці госця быў запрошаны на Пасланне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Цуй Цымін падкрэсліў, што ў сваім Пасланні Прэзідэнт вельмі мудра і правільна ацаніў міжнародную сітуацыю. "Беларусь адыгрывае важную ролю ў падтрыманні рэгіянальнай стабільнасці і міру ва ўсім свеце, міжнародны ўплыў дзяржавы бесперапынна павялічваецца", - заявіў кітайскі дыпламат. Ён звярнуў увагу, што Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў у Пасланні важнасць развіцця кітайска-беларускіх адносін.

"На гэты час кітайска-беларускія адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва функцыянуюць на высокім узроўні, - сказаў кіраўнік дыпмісіі. - Абодва бакі без ваганняў падтрымліваюць адзін аднаго па пытаннях, што датычацца ключавых інтарэсаў і важных праблем. Беларусь і Кітай у поўным сэнсе слова "ўсепагодныя" партнёры. Кітай гатовы разам з Беларуссю паглыбляць супрацоўніцтва ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", паскорана ажыццяўляць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення яшчэ большых вынікаў, а таксама бесперапынна выводзіць кітайска-беларускія адносіны на новую ступень развіцця".

Цуй Цымін запэўніў: "Кітайскі бок, як і раней, будзе падтрымліваць Беларусь у выбраным шляху развіцця ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі, жадае паспяховага правядзення прэзідэнцкіх выбараў у бліжэйшы час і ўпэўнены, што беларускі народ абавязкова зробіць правільны выбар".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі