Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2026, 17:28

Беларусь і Кітай правялі ў Пекіне паміж міністэрствамі замежных спраў кансультацыі па палітычных пытаннях

Фота з архіва
Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы раўнд беларуска-кітайскіх кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў 4 лістапада адбыўся ў Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, кітайскую - памочнік міністра замежных спраў Лю Бінь.

Удзельнікі кансультацый абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, уключаючы падрыхтоўку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях у 2027 годзе і святкаванне будучага 35-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Яны ўдзялілі асаблівую ўвагу прыярытэтным напрамкам нарошчвання ўзаемадзеяння, замацаваным у новай Дырэктыве Прэзідэнта Беларусі №9 "Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Бакі канстатавалі паспяховае і дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх адносін ва ўсіх сферах.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі