Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 мая 2022, 19:12

Беларусь і Кітай абмеркавалі палітычную каардынацыю дзеянняў на міжнародной арэне

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Субяседнікі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, абмеркавалі пашырэнне глабальных ініцыятыў, палітычную каардынацыю сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, а таксама ўзаемадзеянне ў рэгіянальных арганізацыях", - адзначылі ў МЗС.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць далей развіваць шматпланавае партнёрства па ўсім спектры беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі