
6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн абмеркавалі 5 кастрычніка шэраг пытанняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
На сустрэчы дыпламаты закранулі аспекты ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў спецыялізаваных установах сістэмы ААН.
Бакі выказалі ўзаемную падтрымку ініцыятывам, вылучаным краінамі ў ходзе агульнай дыскусіі 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая прайшла ў штаб-кватэры арганізацыі 21-27 верасня.-0-