Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2025, 09:32

Беларусь і Кенія ўзгаднілі крокі па ўзаемадзеянні ў сферы сельскай гаспадаркі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Павел Узяткін 25 красавіка сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Кеніі Мутахі Кагвэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця дагаворна-прававой базы, узгоднены далейшыя планы і сумесныя мерапрыемствы па развіцці ўзаемадзеяння.

Павел Узяткін прадставіў дасягненні аграпрамысловага комплексу Беларусі, магчымасці беларускай прамысловасці, адукацыйнай і навуковай школы ў галіне сельскай гаспадаркі. Таксама беларускі дыпламат перадаў кіраўніку аграрнага ведамства Кеніі запрашэнне наведаць міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2025".-0-

Фота МЗС
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі