Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 чэрвеня 2024, 19:37

Беларусь і Казахстан выказаліся за забеспячэнне дадатнай дынамікі ўсебаковага супрацоўніцтва

Ерлан Байжанаў і Сяргей Алейнік. Фота МЗС
Ерлан Байжанаў і Сяргей Алейнік. Фота МЗС
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 6 чэрвеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, пастаянным прадстаўніком пры Статутных органах СНД па сумяшчальніцтве Ерланам Байжанавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі пацвердзілі высокі ўзровень дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, а таксама ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу ў розных сферах, канстатавалі нацэленасць на забеспячэнне дадатнай дынамікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках шматбаковых арганізацый, у тым ліку ЕАЭС, СНД, а таксама АДКБ і ШАС, у якіх старшынствуе Казахстан.

Міністр падзякаваў паслу за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-казахстанскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычных кантактаў і пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі