Фота МЗС
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан правялі чарговы раўнд кансультацый па пытаннях знешнепалітычнага аналізу і планавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Вячаслаў Качанаў, казахстанскую - дырэктар дэпартамента знешнепалітычнага аналізу і стратэгічнага планавання МЗС Алім Кірабаеў.
"У час кансультацый дыпламаты разгледзелі шырокае кола пытанняў, уключаючы абмен вопытам у сферы стратэгічнага і знешнепалітычнага планавання. Абмеркаваны асноўныя тэндэнцыі ў сістэме міжнародных адносін у святле новых геапалітычных і геаэканамічных рэалій, а таксама інтэграцыйныя працэсы ў Еўразіі", - расказалі ў прэс-службе МЗС.-0-