Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2022, 18:57

Беларусь і Казахстан абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Маратам Сыздыкавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін з акцэнтам на трыццатай гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, якая адзначаецца ў 2022 годзе. Былі абмеркаваны вынікі праведзенага 24-25 лютага ў Нур-Султане пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

Субяседнікі таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Павел Уцюпін праінфармаваў казахстанскі бок аб выніках праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі