Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2021, 09:36

Беларусь і Казахстан абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў культурнай і гуманітарнай сферах

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Казахстана Маратам Сыздыкавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах. Разгледжаны таксама вынікі праведзенага 24 мая пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Асаблівую ўвагу на сустрэчы ўдзялілі парадку дня маючых адбыцца ў гэтым годзе двухбаковых кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі