Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2024, 18:46

Беларусь і Каралеўства Эсваціні ўстанавілі дыпадносіны

Ліндзіве Кунене і Ігар Белы. Фота МЗС
Ліндзіве Кунене і Ігар Белы. Фота МЗС
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Каралеўства Эсваціні ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. Адпаведнае сумеснае камюніке падпісана 4 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы ў Прэторыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У цырымоніі прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы і Высокі камісар Пасольства Эсваціні ў ПАР Ліндзіве Кунене.

"Гэта падзея адкрывае магчымасці для развіцця ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне палітычнага дыялогу, прасоўвання гандлю і эканамічнай кааперацыі, наладжвання сувязей у сферы адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, культурнага абмену", - падкрэслілі ў МЗС.

Як праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве, работа па асобных напрамках супрацоўніцтва дзвюх краін ужо вядзецца. Ёсць узаемная зацікаўленасць у фарміраванні дагаворна-прававой базы беларуска-эсвацінскіх адносін.

Кіраўнікі дыпмісій абмеркавалі далейшыя практычныя крокі па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння.

"Доўгі час Эсваціні заставалася ў вельмі кароткім спісе краін, якія не маюць дыпламатычных адносін з Беларуссю. Змяненне міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі, а таксама прымаемыя беларускай дыпламатыяй актыўныя дзеянні па пашырэнні ідэі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва афрыканскіх партнёраў з нашай краінай на фоне неакаланіяльных падыходаў асобных міжнародных ігракоў пераконваюць усё большую колькасць лідараў дзяржаў Афрыкі ў перспектыўнасці развіцця адносін з Беларуссю", - канстатавалі ў МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі