Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 кастрычніка 2022, 19:44

Беларусь і Калумбія абмяркоўваюць магчымасць узаемнага правядзення дзён культуры

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Калумбіі Мікалай Аўсянка 5 кастрычніка сустрэўся з міністрам культуры Рэспублікі Калумбія Патрысіяй Арысай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры ў адпаведнасці з падпісаным раней мемарандумам аб узаемаразуменні.

Бакі абмеркавалі магчымасць узаемнага правядзення дзён культуры Беларусі і Калумбіі, удзелу калумбійскіх артыстаў і творчых калектываў у беларускіх фестывалях мастацтваў, у прыватнасці, "Славянскім базары 2023".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі