Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2021, 11:55

Беларусь і Ізраіль абмеркавалі рэгіянальную палітыку на Блізкім Усходзе

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У рамках рэгулярных кантактаў адбылося абмеркаванне двухбаковага парадку дня, а таксама шэрага пытанняў рэгіянальнай палітыкі на Блізкім Усходзе", - расказалі ў МЗС.

Паводле інфармацыі прэс-службы, бакі закранулі тэму сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі