Фота прадастаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту ў Іран 31 ліпеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка сустрэўся са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Махамадам-Багерам Галібафам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Бакі падкрэслілі, што гэта ўжо другая іх сустрэча за апошні месяц і такая інтэнсіўнасць кантактаў садзейнічае рэгулярнай зверцы пазіцый у дынамічна зменлівай абстаноўцы. Папярэдняя сустрэча Ігара Сергяенкі з Махамадам-Багерам Галібафам прайшла на палях Х Парламенцкага форуму БРІКС 11 ліпеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу.

З задавальненнем адзначана супадзенне падыходаў Беларусі і Ірана да пытання будаўніцтва новай архітэктуры міжнародных адносін, неабходнасць максімальнага задзейнічання ў гэтых мэтах патэнцыялу ўсіх міжнародных структур, уключаючы БРІКС і ШАС, дзе дзяржавы-ўдзельніцы ў поўнай меры рэалізуюць неад'емнае права народаў на выбар самастойнага шляху развіцця, на дыялог на прынцыпах узаемнай павагі, на мір і бяспеку. У час сустрэчы абмеркаваны перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння па шэрагу прыярытэтных для дзвюх краін напрамкаў. Бакі пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць канструктыўную работу па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і фарміраванні двухбаковай дагаворна-прававой базы.-0-
Фота прадастаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў