Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 ліпеня 2019, 09:38

Беларусь і Іран задаволены станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана адбыўся 10 ліпеня ў Тэгеране. Бакі выказалі задавальненне станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, іранскі - намеснік міністра замежных спраў па палітычных пытаннях Сеед Абас Аракчы.

Бакі разгледзелі пытанні двухбаковага парадку дня, выказалі задавальненне станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, падкрэслілі важнасць падрыхтоўкі запланаванага на кастрычнік 2019 года 15-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама актывізацыі работы па ўдасканаленні двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Андрэй Дапкюнас і Сеед Абас Аракчы прадметна абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную праблематыку, сышліся на думцы аб неабходнасці няўхільнага выканання міжнароднага права, выкарыстання выключна дыпламатычных метадаў для вырашэння супярэчнасцей вакол пытання аб іранскай ядзернай праграме і забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Андрэй Дапкюнас адзначыў, што абвастрэнне сітуацыі вакол выканання сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў стала яшчэ адным наглядным сведчаннем запатрабаванасці ідэі Прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці шырокага дыялогу для аднаўлення сістэмы міжнароднай бяспекі, перш за ўсё ў Еўраатлантычным і Еўразійскім рэгіёнах.

Андрэй Дапкюнас таксама правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, у ходзе якой бакі пазітыўна ацанілі стан і перспектывы беларуска-іранскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі