Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2019, 14:36

Беларусь і Іран гатовы нарошчваць гандлёва-эканамічнае партнёрства

30 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Мастафой Авейсі ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі адзначылі высокі ўзровень палітычнага дыялогу і наяўнасць істотнага патэнцыялу для нарошчвання беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага партнёрства ў сучасных умовах.

Фота МЗС'

Міністр падзякаваў паслу Ірана за актыўную работу, накіраваную на развіццё двухбаковых адносін. Уладзімір Макей выказаў надзею на захаванне і павышэнне яго пераемнікам пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іранам па ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі